ISO БПИ – БГПА - БНТУ

Университет

Одно окно

Услуги

Обучение иностранных граждан

Работодателям

Вакансии

УНИВЕРСИТЕТ

Новости - Конференции

3-я міждысцыплінарная Міжнародная навуковая канферэнцыя «Этналогія: традыцыі і сучаснасць», 11–13 красавіка 2019 года

ІНФАРМАЦЫЙНЫ ЛІСТ

Шаноўныя калегі!

Запрашаем Вас прыняць удзел у 3-й міждысцыплінарнай Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Этналогія: традыцыі і сучаснасць», якая адбудзецца 11–13 красавіка 2019 года ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (БНТУ), г. Мінск, Беларусь.

Мэта канферэнцыі – абмен навуковым і даследчым вопытам у рамках этналагічных ведаў і этналагічнай адукацыі.

КІРУНКІ ПРАЦЫ КАНФЕРЭНЦЫІ

1. Этналогія ў сістэме сацыягуманітарных навук.

Этнічная спецыфіка сацыяльна значных абласцей жыцця грамадства. Этнічная і нацыянальная ідэнтычнасць. Каштоўнасці матэрыяльнай і духоўнай культуры. Гістарычная падзея ў нацыянальнай гісторыі.

Псіхалагічныя асаблівасці развіцця і функцыянавання асобных сацыяльна-этнічных супольнасцяў. Нацыянальны характар. Нацыянальнае і інтэрнацыянальнае ў псіхалагічнай сферы. Міжэтнічнае ўзаемадзеянне і міжгрупавое ўспрыманне.

Дыялог культур у кантэксце глабалізацыі. Нацыянальныя стэрэатыпы і нацыянальная ідэнтычнасць. Традыцыі і сучасны стан культуры і мастацтваў. Асваенне культуры сацыяльна-дэмаграфічнымі, сацыяльна-этнічнымі, этна-канфесійнымі і прафесійнымі згуртаваннямі.

Мастацтва як духоўная практыка. Формы і віды мастацтваў. Традыцыйная культура і сучаснае мастацтва.

Менеджмент у сферы культуры.

2. Этналогія ў сістэме адукацыі, навучання і выхавання.

Нацыянальная спецыфіка педагогікі ў культурах нацый і этнасаў. Педагагічная спадчына ў сучаснай сістэме адукацыі. Народная педагогіка. Этнакультурнае выхаванне. Праблемы глабалізацыі пры захаванні этнапедагагічных асаблівасцяў. Дзяржаўная сістэма адукацыі.

Тэорыя і практыка выкладання замежных моў і роднай мовы як замежнай. Кагнітыўна-культуралагічны падыход як аснова фарміравання этнакультурнай кампетэнцыі. Агульна-лінгвістычныя асновы навучання замежнай мове, камунікатыўны падыход. Інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі ў навучанні замежным мовам і міжкультурнай камунікацыі.

3. Этналогія і філалогія.

Нацыянальна-культурная спецыфіка мовы, маўлення, дыскурсу. Моўная i этнiчная разнастайнасць у Iнтэрнэт-прасторы. Кантрастыўная лінгвістыка, моўныя кантакты i транслiнгвiзм. Прыкладная лінгвістыка, пытанні перакладу і лексікаграфіі, аўтаматызацыя лiнгвiстычных даследаванняў.

Нацыянальныя коды ў літаратуры.

Працоўныя мовы канферэнцыі: беларуская і іншыя славянскія мовы, англійская мова.

ВАЖНЫЯ ДАТЫ

Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна:

v да 1 сакавіка 2019 года даслаць у аргкамітэт анкету-заяўку (узор прыкладаецца) на е-mail: Этот e-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен Javascript . Назва файла павінна адпавядаць прозвішчу ўдзельніка/удзельнікаў, напрыклад: Прозвішча_заяўка. Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору заявак для ўключэння ў праграму канферэнцыі.

Калі патрэбна ВІЗА, просьба даслаць адсканаваную копію пашпарта разам з заяўкай, а таксама паведаміць тэрмін знаходжання ў Рэспубліцы Беларусь. Падрабязнасці аб бязвізавым руху гл. на сайце МЗС РБ http://mfa.gov.by/be/visa/.

v да 3 красавіка 2019 года ўнесці аргузнос у памеры:

  • 30 еўра для замежных удзельнікаў;
  • 20 беларускіх рублёў для ўдзельнікаў з Беларусі;
  • 600 расійскіх рублёў для ўдзельнікаў з Расіі і краін СНД, Украіны.

Банкаўскія рэквізіты для аплаты ўзносу будуць высылацца па электроннай пошце разам з запрашэннем на канферэнцыю адразу пасля разгляду заяўкі.

Замежныя ўдзельнікі змогуць заплаць аргузнос у банку па прыездзе на канферэнцыю.

v да 3 мая 2019 года даслаць артыкул для публікацыі ў сборніку навуковых артыкулаў па матэрыялах даклада на е-mail: Этот e-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен Javascript . Патрабаванні да афармлення артыкулаў дадаюцца ніжэй. Назва файла павінна адпавядаць прозвішчу аўтара/аўтараў, напрыклад: Прозвішча_артыкул.

Выданне рэцэнзаванага зборніка навуковых артыкулаў плануецца пасля працы канферэнцыі, на чэрвень 2019 года.

Выдаткі на праезд, пражыванне і харчаванне, культурную праграму аплачваюцца ўдзельнікамі канферэнцыі або камандзіруючымі арганізацыямі.

ПРАЖЫВАННЕ

Пры дапамозе сайта Booking.com іншагароднія ўдзельнікі канферэнцыі самастойна рэзервуюць недарагія месцы ў гасцініцах, якія знаходзяцца паблізу БНТУ:

– «Акадэмічная»;

– «Спорт»;

– СОК «Олимпийский» і інш.

А таксама ў інтэрнаце (гасцінічнага тыпу) БНТУ №2 па спасылцы http://allbelarus.business/org/1030856639/

ЗАЯЎКА

на ўдзел у III Міжнароднай навуковай канферэнцыі

«Этналогія: традыцыі і сучаснасць»

Прозвішча, імя, імя па бацьку

Месца працы (вучобы) (паштовы адрас, тэлефон / факс, e-mail)

Пасада, вучоная ступень, вучонае званне

Для аспірантаў, магістрантаў і студэнтаў – звесткі аб навуковым кіраўніку: прозвішча, імя, імя па бацьку, месца працы, пасада, вучоная ступень і вучонае званне

Кантактны тэлефон (дамашні, службовы, мабільны)

Фармат удзелу ў канферэнцыі

Вітальныя словы

Пленарнае пасяджэнне

Круглы стол

Форма ўдзелу

Вочная / Завочная

Тэрмін знаходжання

З ______ па ______ 2019 г.

Культурная праграма 13 красавіка (субота) коштам 60–65 беларускіх рублёў з чалавека (≈30 еўра) і цягам 10 гадзін

Так / Не

Кірунак працы канферэнцыі

Назва даклада

Анатацыя даклада (да 200 словаў)

ПАТРАБАВАННІ ДА АФАРМЛЕННЯ МАТЭРЫЯЛАЎ

Аб’ём артыкула (без загалоўка, без анатацыі, без бібліяграфічнага спіса): 8 – 15 тысяч знакаў без прабелаў;

– у электронным выглядзе: рэдактар Word;

– шрыфт асноўнага тэксту: Times New Roman, 14 pt, праз адзінарны інтэрвал, без знакаў пераносу;

– абзац – 1,0 см;

– усе палі 2,0 см;

– ініцыялы і прозвішча аўтара (аўтараў) друкуюцца на наступным радку злева маленькімі літарамі;

– наступны радок па цэнтры – горад і краіна;

– назва артыкула – па цэнтры старонкі, маленькімі тлустымі літарамі;

– праз радок – шрыфтам Times New Roman, 12 pt, аб’ёмам не больш за 50 слоў – анатацыя паведамлення;

– наступны радок – ключавыя словы: курсівам, шрыфтам Times New Roman, 12 pt

– праз радок падаецца асноўны тэкст, які выраўноўваецца па шырыні;

– малюнкі і табліцы – у рэдактары Word;

– ілюстрацыйны матэрыял выдзяляецца курсівам;

– спасылкі ў тэксце даюцца ў квадратных дужках: першая лічба – нумар крыніцы ў спісе літаратуры, другая – нумар старонкі, напрыклад: [2, с. 15].

– праз радок пасля тэксту па цэнтры вялікімі літарамі падаецца Бібліяграфічныя спасылкі, далей праз радок (выраўноўванне па шырыні) – спіс крыніц у парадку згадвання у тэксце. Напрыклад:

Бібліяграфічныя спасылкі

1. Міфалогія беларусаў: энцыкл. слоўн. / склад. І. Клімковіч, В. Аўтушка; навук. рэд. Т. Валодзіна, С. Санько. Мн. : Беларусь, 2011. 607 c.

2. Жуков А.С. О соотношении понятий «лид» и «хэдлайн» в новостных материалах традиционных и интернет-СМИ // Молодой ученый. 2013. №4. С. 669–671.

3. Тертычный А.А. Аналитическая журналистика: учеб. пособие для студентов вузов. М. : Аспект Пресс, 2010. 352 с.

4. Реєнт О.П. Нариси з історії української революції. Киів: «1 вересня», 2000. 80 с.

5. Шейгал Е.И. Семиотика политического дискурса: дис. … д-ра филол. наук. Волгоград, 2000. 413 с.

6. Hallpike C.R. The Principles of Social Evolution. Oxford : Clarendon Press, 1986. 432 р.

7. Harlan D. Intellectual History and the Return of Literature // American Historical Review. January 1989. Vol. 94. № 3. P. 581–609.

8. Белорусская жаба. URL: http://www.belzhaba.com/ (дата обращения: 28.03.2013).

Адрас аргкамітэта:

220013, Беларусь, г.Мінск, пр-т Незалежнасці, 65, бнту, кафедра англійскай мовы №2, аўд. 425, 423, корпус. 1.

Тэлефон кафедры англійскай мовы №2: +375 17 293-93-37, Натэла Пятроўна Мартысюк (загадчык кафедры)