ISO БПИ – БГПА - БНТУ

Университет

Одно окно

Услуги

Обучение иностранных граждан

Работодателям

Вакансии

УНИВЕРСИТЕТ

Новости - Новости ФЭС

Міждысцыплінарная Міжнародная навуковая канферэнцыя «Этналогія: генэзіс традыцыйнага».

Шаноўныя калегі!



кафедра англійскай мовы №2 Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта супольна з Фондам культуры Міністэрства культуры і Цэнтрам этнакасмалогіі “Крыўя” запрашае Вас 25–26 красавіка 2014 года прыняць удзел у міждысцыплінарнай Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Этналогія: генэзіс традыцыйнага».


Плануецца праца па наступных кірунках:

Этналогія і антрапалогія;
Этналогія і сацыялогія;
Этналогія і псіхалогія;
Этналогія і гісторыя;
Этналогія і культуралогія;
Этналогія і філалогія;
Этналогія і музыкалогія;
Этналогія і педагогіка і інш.

Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская і іншыя славянскія мовы, англійская мова.

Для ўдзелу ў канферэнцыі просьба да 17 сакавіка 2014 года даслаць у аргкамітэт анкету-заяўку (узор прыкладаецца), і тэзісы даклада (да 3 старонак) па е-mail: Этот e-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен Javascript . Назвы файлаў павінны складацца з прозвішча аўтара і яго месца жыхарства, напрыклад: МартысюкМінск_заяўка.doc і МартысюкМінск_тэзісы.doc. Выданне зборніка матэрыялаў плануецца па выніках працы канферэнцыі. Пры выданні зборніка аргкамітэт пакідае за сабой права адбору і рэдагавання матэрыялаў.

Да 24 сакавіка 2014 года аргкамітэт паведаміць аб прыняцці/адхіленні заяўкі і вышле запрашэнне. Разам з запрашэннем будуць высланыя рэквізіты плацяжу.

Папярэдні памер арганізацыйнага ўнёска: для грамадзян РБ – 100 000 рублёў, для замежных грамадзян – 15 долараў ЗША. Аплата таксама магчымая наяўнымі грашыма падчас рэгістрацыі на канферэнцыю. Ад аплаты ўнёску вызваляюцца ўдзельнікі пленарнага пасяджэння.

Выдаткі на праезд, пражыванне і харчаванне аплачваюцца ўдзельнікамі канферэнцыі або камандзіруючымі арганізацыямі.

Патрабаванні да афармлення матэрыялаў:



- у электронным выглядзе: рэдактар Word;
- памер паперы: А5 (148 х 210 мм) // гл. Файл ® Параметры страницы ® Размер бумаги;
- шрыфт: Times New Roman, 11 pt, праз адзінарны інтэрвал;
- абзац – 0,5 см, без знакаў пераносу;
- палі: верхняе – 1,8 см, ніжняе – 2,2 см, левае, правае – 1,7 см;
- назва даклада – па цэнтры старонкі, маленькімі тлустымі літарамі;
- ініцыялы і прозвішча аўтара (аўтараў) друкуюцца праз радок па цэнтры маленькімі літарамі;
- электронны адрас – па цэнтры;
- горад і краіна – у дужках па цэнтры;
- праз радок друкуецца матэрыял – выраўноўванне па шырыні;
- ілюстрацыйны матэрыял выдзяляецца курсівам;
- спасылкі ў тэксце даюцца ў квадратных дужках: першая лічба – нумар крыніцы ў спісе літаратуры, другая – нумар старонкі, напрыклад: [2, с. 15].
- праз радок пасля тэксту па цэнтры вялікімі літарамі палаецца СПІС літаратуры, далей праз радок (выраўноўванне па шырыні) – спіс выкарыстанай літаратуры ў парадку згадвання крыніц у тэксце ў адпаведнасці з прынятымі ў Беларусі стандартамі. пажадана ў тэксце матэрыялаў пазбягаць падрабязных спасылак на літаратуру.

Более подробную информацию можно найти на странице кафедры. Раздел "Документы" или в следующем документе